20-22 лістапада 2019 года ў інтэрнаце № 2: г. Мінск, вул. Ульянаўская, 33, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта праходзіць інфармацыйная акцыя ў абарону жыцця дзяцей да нараджэння, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці.
Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», ГДА «Выратаванне немаўлят», Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю БДТУ.
Мэта акцыі – распаўсюджванне ў студэнцкім асяроддзі універсітэта інфармацыі аб адказным бацькоўстве.
Для маладых людзей прапануюцца плакаты і друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй:
- аб развіцці дзіцяці да нараджэння;
- аб арганізацыях, якія аказваюць дапамогу пры крызіснай цяжарнасці;
- пра кантакты кансультантаў-псіхолагаў, гінеколагаў і інш. спецыялістаў;
- пра магчымыя наступствы абортаў і шкодных уздзеяннях на арганізм кантрацэпцыі;
- аб паспяховых гісторыях, калі бацькі сумняваліся, але захоўвалі жыццё дзецям і радаваліся свайму выбару.
Дзеці, тым больш тыя, хто знаходзіцца ва ўлонні маці, не могуць пастаяць за сябе, цалкам залежаць ад дарослых і пазбаўленыя свабоды выбару. Дарослыя вырашаюць і выбіраюць жыццёвыя шляхі для сябе і сваіх дзяцей, таму добра калі, выбар грунтуецца на рэальнасці і любові.
ГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», ГДА «Выратаванне немаўлят» і Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» выступаюць за падтрымку мацярынства, аказваюць дапамогу ў сітуацыі крызіснай цяжарнасці, а таксама арганізуюць комплекснае суправаджэнне сям'і пры нараджэнні дзіцяці.
З 14 па 21 кастрычніка 2019 года партнёрскія грамадскія арганізацыі Pro-life ў супрацоўніцтве з Аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю БДТУ праводзілі падобныя інфармацыйныя акцыі ў навучальных карпусах і ў інтэрнаце № 1 БДТУ. Акцыі былі прымеркаваны да Дня Маці - 14 кастрычніка.