Адкрыты дабрачынны рахунак і аб'яўлены збор сродкаў на лячэнне, рэабілітацыю і атрыманне сацыяльных паслуг для Ірыны Васілеўскай, якая мае інваліднасць 1 групы.
Ірына Уладзіміраўна Васілеўская, 51 год, па прафесіі інжынер-праграміст.
У 2002 годзе Ірыне паставілі дыягназ рассеянны склероз, што цалкам памяняла яе жыццё. Да 2011 года яшчэ былі сілы працаваць, а з 2011 года яна знаходзілася толькі дома, жыла з мамай. Даходамі сям'і з'яўляліся маміна пенсія і выплата па інваліднасці.
З 2019 па стане здароўя Ірына вядзе ў асноўным ляжачы лад жыцця. Да 2022 года яе даглядала маці, але ў мінулым годзе маці не стала.
Ірына мае патрэбу ў пастаянным доглядзе і спецыяльным абсталяванні. Пакуль удаецца за назапашаныя зберажэнні аплачваць кругласутачныя паслугі сядзелак, аднак зберажэнні заканчваюцца.
Каб пазбегнуць размяшчэння Ірыны ў дом-інтэрнат і забяспечыць ёй пражыванне дома адкрыты дабрачынны рахунак і аб'яўлены збор сродкаў. Рэсурсы неабходны для лячэння, рэабілітацыі, закупкі рэгуляванага ложка і спецыяльнага століка, а таксама для аплаты паслуг сядзелак.
Дабрачынны рахунак адкрыты ў цэнтры банкаўскіх паслуг 510 – г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56; УНП 100325912; МФА AKBBBY2X:
- беларускія рублі - транзітны рахунак BY28AKBB38193821000170000000 на дабрачынны рахунак BY19AKBB31340000016270070000 у аддзяленні 510/284, бестэрміновы
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя Васілеўскай Ірыны Уладзіміраўны.
Кантакт: +375296484393 Наталля, сястра Ірыны