Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Kids Fashion Zone. 2 сезон

Kids Fashion Zone. 2 сезон

Kids Fashion Zone. 2 сезон

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO сумесна з і Дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу Бабуль і Буглак арганізуюць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, які адбудзецца 23 лістапада 2019 года ў Victoria Olimp Hotel. Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня дзіцяці (20 лістапада).

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 103, Victoria Olimp Hotel.

Час правядзення: 14.00-19.00.

У рамках праекта пройдзе паказ дзіцячага адзення беларускіх дызайнераў. На подыум выйдуць сумесна дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, і якія выхоўваюцца ў Дзіцячых дамах сямейнага тыпу (ДДСТ).

Мэта праекта – даць роўныя магчымасці для дзяцей розных сацыяльных катэгорый, каб яны маглі выказаць сваю індывідуальнасць ў паказе дзіцячай моды з выхадам на прафесійны подыум.

Ідэя стварэння моднага праекта Kids Fashion Zone належыць выдатнай жанчыне – Марыі Жураўлёвай. Яна мае інваліднасць і па асабістым вопыце ведае, як выхоўваць дзіця з асаблівымі патрэбамі. Нягледзячы на складаную асабістую сітуацыю Марыя знаходзіць у сабе сілы і мужнасць, каб пераадольваць усе цяжкасці праз творчасць. Выхаванцамі адукацыйнага цэнтра з'яўляюцца дзеці самых розных катэгорый, а калектыў установы стварае ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, самарэалізацыі іх асобы.

Марыя Жураўлёва: «Праблема сіроцтва застаецца актуальнай у нашай краіне ўжо многія гады. Вельмі хочацца дапамагчы дзецям, якія воляю лёсу засталіся без бацькоў. Так, мы не зможам даць ім матчыну любоў, але пастараемся сваім праектам ўключыць іх у яскравы сацыяльны асяродак, даць шмат новых ведаў і цікавых уражанняў, даць ім магчымасць стаць часткай маштабнага праекта. Я ўпэўнена, што вопыт, які атрымаюць дзеці, спатрэбіцца ім у далейшым».

Бабуль Марына, прыёмная маці-выхавальніца: «Кожнае дзіця павінна жыць у сям'і. Але, на жаль, жыццё часам складваецца так, што дзеці па розных прычынах застаюцца без бацькоў... Я ўдзячная лёсу за тое, што магу дапамагчы хоць некаторым дзецям здабыць дом, сям'ю, а ў нашай асобе – бацькоў, якія любяць. Вось ужо 8 гадоў у нашай сям'і выхоўваюцца дзеці з цяжкім лёсам. Мы стараемся даць ім усё неабходнае, а галоўнае выхаваць сумленных, прыстойных людзей, вучым жыць у атмасферы даверу і павагі. Мы вучым іх, а яны, у сваю чаргу, шмат чаму вучаць нас... Дзень за днём я бачу, як расцвітаюць і адтаваць іх сардэчкі, як зноў яны вучацца давяраць свету, як імкнуцца да новага і растуць як асобы. Бязмерна ганаруся сваімі дзецьмі і вельмі спадзяюся, што ў дарослым жыцці яны пабудуюць моцныя сям'і і будуць у любові і ўзаемаразуменні выхоўваць сваіх дзяцей!»

Праект аб'ядноўвае ў сабе творчых людзей Беларусі, якія робяць адну агульную справу: у праекце бяруць удзел беларускія дызайнеры, гандлёвыя маркі і беларускія брэнды, а таксама мадэльныя агенцтвы і школы, на базе якіх праводзіцца комплекснае навучанне асновам дэфіле. Праект падтрымліваюць радыё- і тэлевядучыя, артысты беларускай эстрады.

Усе сродкі, сабраныя за ўваходныя квіткі на праекце, будуць пералічаныя на дабрачынныя рахункі ДДСТ.

Праграма, квіткі

Модный проект Kids Fashion Zone

Для дадатковай інфармацыі:

- Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, Марыя Журавлёва +375297562209

- Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея»,

Наталля Шэх +375297738582

- Дзіцячы дом сямейнага тыпу, Марына Бабуль + 375297575467 

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.