У 2020 годзе да спецыялістаў установы «Лёс і надзея» паступалі звароты з боку сем'яў і грамадзян, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.
За перыяд са студзеня па снежань 2020 года тым, хто звярнуўся за дапамогай да каманды ўстановы, аказаны розныя віды падтрымкі (інфармацыйна-прававая, псіхалагічная і матэрыяльная дапамога, дапамога ў даглядзе, суправаджэнне з комплекснай дапамогай):
- 17 грамадзянам, сярод якіх ёсць людзі з інваліднасцю, сталыя людзі, а таксама маладыя людзі з катэгорыі былых дзяцей-сірот;
- 23 сем'ям з непаўналетнімі дзецьмі, у тым ліку дзяцьмі з інваліднасцю, а таксама шматдзетным сем'ям.
Каманда ўстановы не засталася ў баку ў складаны перыяд эпідэміі. З красавіка па чэрвень 2020 года мы рыхтавалі і перадавалі дапамогу ў выглядзе СІА і прадуктаў харчавання ў медыцынскія ўстановы.
Акрамя гэтага, дапамога ў выглядзе сродкаў індывідуальнай абароны, мыйных сродкаў, сродкаў гігіены і садавіны была аказана ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» (пас. Навінкі) і Маканавічскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў (Гомельская вобласць). У кастрычніку спецыялісты ўстановы «Лёс і надзея» аказалі дапамогу ў выглядзе падгузнікаў аднаму з дзіцячых паліятыўных аддзяленняў ў г. Гродна.
Установа неаднаразова аказвала дапамогу прытулку для бяздомных людзей, які арганізаваны Аляксеям Шчадровым ў вёсцы Аляксандраўка, і дапамогу «Сталовай для бяздомных», якая арганізавана Аляксандрам Чарніцкім ў г.Мінску.
У новым годзе нашы спецыялісты працягваюць сваю дзейнасць, накіраваную на дапамогу сем'ям і грамадзянам, якія маюць у гэтым патрэбу. Каманду спецыялістаў Установы складаюць добраахвотнікі, якія выконваюць сваю працу бязвыплатна.
Мы працягваем сваю дзейнасць і запрашаем жадаючых да супрацоўніцтва ў пытаннях аказання дапамогі тым, хто трапляе ў складаныя жыццёвыя сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы неабыякавых людзей.
Кантакты:
+375296115703
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.