У 2024 годзе да спецыялістаў установы «Лёс і надзея» паступалі звароты з боку сем'яў і грамадзян, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.
За перыяд са студзеня па снежань 2024 года тым, хто звярнуўся па дапамогу да каманды ўстановы, аказаны розныя віды падтрымкі - інфармацыйна-прававая, псіхалагічная і матэрыяльная дапамога, працяглае суправаджэнне з комплекснай падтрымкай. Дапамогу атрымалі:
- 53 грамадзяніна, сярод якіх людзі з інваліднасцю, пажылыя, бяздомныя, асобы, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі, асобы з хімічнай залежнасцю, а таксама маладыя людзі з катэгорыі былых дзяцей-сірот.
- 57 сем'і з непаўналетнімі дзецьмі (сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, сем'і са статусам СНС, няпоўныя і шматдзетныя сем'і).
На працягу 2024 года каманда ўстановы неаднаразова арганізоўвала дабрачынныя акцыі з прадастаўленнем матэрыяльнай дапамогі ў падтрымку розных катэгорый сем'яў і грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу. У 2024 годзе ў сацыяльным прытулку (дом у Гродненскай вобласці) пражывала 2 чалавекі, якія не мелі свайго жылля.
У бягучым годзе нашы спецыялісты працягваюць сваю дзейнасць, накіраваную на дапамогу тым, хто мае патрэбу. Каманду спецыялістаў установы складаюць добраахвотнікі, якія выконваюць сваю працу бязвыплатна.
Запрашаем жадаючых да супрацоўніцтва ў пытаннях аказання дапамогі тым, хто трапляе ў складаныя жыццёвыя сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы неабыякавых людзей.
Кантакты:
+375296115703
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.