У перыяд навагодніх і калядных святаў Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» праводзяць дабрачынную акцыю «Падары клопат людзям».
З 20 снежня 2024г. па 20 студзеня 2025г. праходзіць дабрачынная акцыя, накіраваная на падтрымку сем'яў і грамадзян з Мінскага раёна, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для ўсіх, хто звяртаецца ў гэтыя дні ў крызіснае аддзяленне ТЦСАН – сем'ям СНС і шматдзетным, асобам пасля МПВ і ЛПП, асобам з ліку дзяцей-сірот і іншым, хто мае патрэбу ў дапамозе, спецыялісты выдаюць прадуктовыя наборы, наборы гігіенічных сродкаў.