31 кастрычніка валанцёры ўстановы «Лёс і надзея» правялі дабрачынную акцыю і перадалі ініцыятыве «Дапамога бяздомным людзям» прадукты харчавання, медыкаменты першай неабходнасці, СІА, цёплае адзенне і абутак.
Дзейнасць ініцыятывы «Дапамога бяздомным людзям» арганізуе Аляксандр Чарніцкі, дзякуючы якому з 1997 года дзейнічае бясплатная сталовая для асоб без пастаяннага месца жыхарства. Цяпер ініцыятыва ажыццяўляецца ў Мінску па адрасе: вул. Рыбалка, 26, дзе бяздомным людзям выдаецца бясплатнае харчаванне, адзенне, аказваецца псіхалагічная, духоўная падтрымка і іншая неабходная дапамога. Бясплатную сталовую наведвае ад 50 да 90 чалавек.
Надыходзіць халодны перыяд, калі бяздомныя людзі найбольш маюць патрэбу ў клопаце і дапамозе неабыякавых людзей. Жадаючым падтрымаць ініцыятыву «Дапамога бяздомным людзям» можна звязацца з Аляксандрам па тэл. +375296559878