Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone

дабрачыннае мерапрыемства Kids Fashion Zone

Дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Цэнтр моды і стылю MYSTUDIO сумесна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» арганізуе дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, які адбудзецца 9 лютага 2019 года ў Victoria Olimp Hotel. Мерапрыемства прымеркавана да дзвюх асаблівых дат – Сусветнага дня барацьбы супраць раку – 4 лютага і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак – 15 лютага.

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 103.

Час правядзення: 14.00 – 19.00.

У рамках праекта пройдзе паказ дзіцячага адзення беларускіх дызайнераў. На подыум выйдуць сумесна дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і дзеці артыстаў беларускай эстрады.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак і яшчэ больш за 80 тысяч – ад 15 да 19 гадоў. Захворванне дзіцяці з'яўляецца цяжкім выпрабаваннем для ўсёй сям'і. Мэта праекта – падтрымка сем'яў і фарміраванне спрыяльнага інфармацыйнага і сацыяльнага поля вакол дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі праз інклюзіўны фармат мерапрыемства: усе дзеці выйдуць на подыум з выключэннем якіх-небудзь цэтлікаў, і кожны зможа праявіць у гэтай творчай імпрэзе сваю індывідуальнасць, атрымаць пазітыўную падтрымку з боку гледачоў.

Ідэя стварэння моднага праекта Kids Fashion Zone належыць выдатнай жанчыне – Марыі Жураўлёвай. Яна з асабістага досведу ведае, як выхоўваць дзіця, якое мае асаблівыя патрэбы. 6 гадоў таму ў Марыі выявілі інваліднасць, а ў цяперашні час яна сама змагаецца з анкалагічным захворваннем. Нягледзячы на складаную асабістую сітуацыю, Марыя знаходзіць у сабе сілы і мужнасць, каб пераадольваць усе цяжкасці праз творчасць. Выхаванцамі адукацыйнага цэнтра з'яўляюцца дзеці самых розных катэгорый, а калектыў установы стварае ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, самарэалізацыі іх асобы.

Марыя Жураўлёва: «Калі ў сям'і ў каго-небудзь з яе членаў дыягнастуюць цяжкае захворванне, гэта, безумоўна, гора для кожнага, але гэта гора адчуваецца ўдвая, калі хварэе дзіця. Дзеці – гэта самая вялікая каштоўнасць для нас, менавіта таму складаней за ўсё змагацца з такім ударам лёсу, як дзіцячы рак. Так ужо здарылася, што я сама сутыкнулася з шэрагам няшчасцяў, якія зваліліся на маю сям'ю: спачатку інваліднасць выявілі ў маёй дачкі, потым я сама апынулася ў інвалідным вазочку і вось цяпер я змагаюся з ракам. Таму не па чутках ведаю, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца людзям, што маюць асаблівыя патрэбы.

Праводзячы гэты праект, мы ставім сабе некалькі мэтаў. Па-першае, хочам змяніць погляд на звыклую беларускую моду, адысці ад збітых стэрэатыпаў і паказаць, што можна выглядаць стыльна, модна і ярка, апранаючыся ў беларускія брэнды. Па-другое, мы хочам стварыць годную пляцоўку для рэалізацыі творчых задумак і здольнасцяў, як для мадэляў, так і для дызайнераў, фатографаў, юных журналістаў і г.д. І, па-трэцяе, хочацца кардынальна змяніць стаўленне да дзяцей з цяжкімі захворваннямі і з парушэннямі развіцця, паказаць, што яны не маюць патрэбы ў іншым стаўленні, а могуць нароўні вучыцца і працаваць з усімі астатнімі. Мая мара – змяніць погляд на беларускую моду, змяніць да яе стаўленне, пабудаваць шырокадаступную сістэму “мадэльная школа – вучань – высокая мода”. Я не маю ілюзіяў, а толькі веру, што разам са сваёй камандай мы зробім гэты свет лепшым, чысцейшым, больш сумленным».

Барысевіч Марына Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай працы ДУ РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі: «Мы рады ўдзельнічаць у модным праекце, бо гэта выдатная магчымасць для нашых пацыентаў адчуць сябе актыўнымі, упэўненымі, прыгожымі, што вельмі важна для іх якасці жыцця».

Праект аб'ядноўвае ў сабе творчых людзей Беларусі, якія робяць адну агульную справу: у праекце ўдзельнічаюць беларускія дызайнеры, гандлёвыя маркі і беларускія брэнды, а таксама мадэльныя агенцтвы і школы, на базе якіх праводзіцца комплекснае навучанне асновам дэфіле. Праект падтрымліваюць артысты беларускай эстрады і іх сем'і.

На подыум выйдуць дзеці Аляксандра Патліса, Наталлі Кудрынай, Яўгена Булкі, Ганны Палупанава, Іскуі Абалян, Веры Карэтнікавай, Наталлі Бібікавай, Мірват.

У праграме выступы:

Лявона Вольскага

Анастасіі Шпакоўскай і Ірыны Кліменка (NAKA)

Дзмітрыя Камінскага

Наталлі Кудрынай

Вядучая мерапрыемства - Тамара Лісіцкая.

Усе сродкі, сабраныя за ўваходныя квіткі на праекце, будуць пералічаныя на лячэнне і рэабілітацыю дзяцям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Праграма, набыць квіткі

Падтрымаць праект праз “Талака”

Для дадатковай інфармацыі:

– Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, Марыя Журавлёва +375297562209

– Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Наталля Шэх +375297738582

– ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі», Барысевіч Марына Уладзіміраўна + 375296284621

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.