З лістапада 2017 года пачаў сваю працу партнёрскі праект «Узаемадзеянне», дзейнасць якога прадугледжвае садзейнічанне ў пераадоленні сем'ямі і грамадзянамі складаных жыццёвых сітуацый праз прадастаўленне ім сацыяльна-юрыдычнай падтрымкі з боку грамадскіх арганізацый і ў супрацоўніцтве з Юрыдычнымі клінікамі.
Праект рэалізуюць у партнёрстве Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», АДА «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «МАТУЛЯ», АБА «Выратаванне немаўлят». Падтрымаць праект выказалі жаданне 10 ВНУ, якія маюць юрыдычныя факультэты – 4 у Менску і 6 у рэгіёнах Беларусі.
У нашы грамадскія арганізацыі рэгулярна паступаюць звароты ад сем'яў і грамадзян, якія маюць жыццёвыя складаннасці рознага характару, што перашкаджае іх нармальнай жыццядзейнасці. У рамках праекта праводзіцца праца па аказанні тым, хто звяртаецца комплекснай прававой і сацыяльнай дапамогі – прадастаўленне кансультацый аб дзяржаўных прававых гарантыях і механізмах іх рэалізацыі, а таксама прыцягненне магчымых рэсурсаў па месцы жыхарства з мэтай садзейнічання ў пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Акрамя аказання практычнай дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, ў рамках праекта плануецца правядзенне шэрагу адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў, працоўных груп па актуальных сацыяльных тэмах.
Тэрміны рэалізацыі праекта – лістапад 2017 года - верасень 2018 года.