Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Сацыяльныя гарантыі для людзей сталага веку

Сацыяльныя гарантыі для састарэлых у Рэспубліцы Беларусь

Сацыяльныя гарантыі для людзей сталага веку

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Рана ці позна бацькі, якія клапаціліся аб дзецях, пачынаюць мець патрэбу ў клопаце сваіх дзяцей. Людзі ў старасці не ў стане весці звыклы раней лад жыцця. Яны становяцца слабымі, хварэюць і надыходзіць час, калі неабходна дзецям надаваць належную ўвагу сваім састарэлым бацькам і забяспечваць ім догляд.

Догляд бацькоў у старасці - не толькі маральны абавязак дзяцей, але і права бацькоў, замацаванае ў законе. Існуе шмат абставін - праца, вучоба, сям'я, адлегласць, хваробы, якія перашкаджаюць арганізацыі ўмоў для паўнавартаснага жыцця бацькам у іх старасці. Паскораны сучасны тэмп жыцця адных і запаволены тэмп жыцця іншых пагаршаюць сітуацыю. Дзеці не заўсёды паспяваюць паклапаціцца аб сваіх бацьках і мяркуюць, што ў такіх выпадках старым будзе лепш пражываць у спецыялізаваных дамах. Насамрэч практычна ўсе пажылыя людзі жадаюць быць дома, побач з дзецьмі.

Сацыяльная сістэма Беларусі змяшчае прававыя гарантыі, якія прадугледжваюць стварэнне ўмоў для максімальна магчымага прадаўжэння знаходжання пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю у звыклых хатніх умовах і весці самастойна сваю жыццядзейнасць.

Інфармацыйна

У кожным адміністрацыйным раёне Беларусі працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) з філіяламі і сацыяльнымі пунктамі для забеспячэння даступнасці сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Аказанне сацыяльных паслуг дома

Сацыяльныя паслугі дома (паслугі сацыяльнага работніка, сядзелкі) прадастаўляюцца непрацаздольным грамадзянам пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў. Паслугі сядзелкі аказваюцца непрацаздольным грамадзянам, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння. Паслугі сядзелкі на ўмовах частковай аплаты могуць атрымліваць малазабяспечаныя адзінокія непрацаздольныя грамадзяне. Асобным непрацаздольным грамадзянам, якім сацыяльныя паслугі павінны аказвацца на платнай аснове, у парадку выключэння па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў сацыяльныя паслугі ў межах устаноўленых норм і нарматываў могуць аказвацца на бязвыплатнай аснове або на ўмовах частковай аплаты.

Парадак аказання сацыяльных паслуг

Для аказання сацыяльных паслуг грамадзяніну (законнаму прадстаўніку) трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы фактычнага пражывання (рэгістрацыі), і прадаставіць:

- заяву;

- дакумент, які сведчыць асобу;

- дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы;

- медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг.

Работнікі цэнтра праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна і запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый:

- звесткі аб памеры атрымоўванай пенсіі за месяц, які папярэднічае месяцу звароту (для адзінокіх непрацаздольных грамадзян (сямей);

- даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і;

- звесткі аб адсутнасці догляду грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду інваліда 1 групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Сацыяльныя паслугі аказваюцца на падставе дамовы аказання сацыяльных паслуг, заключанага грамадзянінам (законным прадстаўніком) з установай сацыяльнага абслугоўвання або ўстановай сацыяльнага абслугоўвання і трэцяй асобай, якая ўзяла на сябе абавязкі па аплаце сацыяльных паслуг.

Догляд за сталым чалавекам старэйшым за 80 гадоў або інвалідам I групы

Практычна кожны беларус можа ўзяць на сябе абавязкі па доглядзе за грамадзянінам сталага веку або за асобай з I групай інваліднасці і атрымліваць дапамогу ад дзяржавы за гэтую працу.

Для гэтага трэба адпавядаць пэўным патрабаванням:

- прэтэндэнту павінна быць не менш за 16 гадоў;

- падобныя функцыі могуць выконваць мужчыны не старэйшыя за 65 гадоў або жанчыны да 60 гадоў;

- такія кандыдаты павінны быць з ліку непрацуючых і не займацца прадпрымальніцтвам, а таксама не атрымліваць пенсіі і іншых сацыяльных выплат;

- не праходзіць навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі.

Памер дапамогі па доглядзе адной непрацаздольнай асобы складае 100% БПМ. Калі абавязацельствы па доглядзе ўзяты ў адносінах да двух і больш непрацаздольных грамадзян, то і памер дапамогі вырасце да 120 працэнтаў БПМ. Каб атрымаць выплату ад дзяржавы трэба звярнуцца ў службу "Адно акно" мясцовага органа ўлады па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе. Заяўнік, які мае намер займацца доглядам непрацаздольнага грамадзяніна, павінен прадаставіць:

- заяву;

- пашпарт;

- сваю працоўную кніжку;

- медыцынскую даведку ўстаноўленай формы (патрэбна для прэтэндэнта на атрыманне дапамогі па доглядзе);

- заключэнне МКК аб патрэбнасці ў пастаянным доглядзе (патрабуецца для асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту).

Камісія ўстанаўлівае факт ажыццяўлення догляду непрацаздольнага грамадзяніна на падставе акта абследавання, якое праводзіцца па месцы жыхарства або знаходжання асобы, якая мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. Дапамога па доглядзе за пажылым грамадзянінам старэйшым за 80 гадоў і інвалідам І групы назначаецца з дня падачы заявы.

 

Пры звароце ў ТЦСАН спецыялісты ўстановы падрабязна тлумачаць віды, формы, аб'ём сацыяльных паслуг і памер аплаты за іх. Акрамя гэтага, яны даюць інфармацыю аб аказанні сацыяльнай дапамогі і сацыяльных паслуг з боку грамадскіх і камерцыйных арганізацый, даступных па месцы жыхарства.

У кожнай канкрэтнай сітуацыі пасля атрымання кансультацый з боку спецыялістаў па сацыяльнай працы і пры выкарыстанні існуючых прапаноў па сацыяльных паслугах можна забяспечыць найбольш доўгае знаходжанне сталых людзей у хатніх умовах.

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.