З 29 мая па 2 чэрвеня 2017 года ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі сумесна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» прайшла акцыя ў абарону дзяцей да нараджэння "Захавай жыццё", прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Мэта акцыі - распаўсюджванне ў студэнцкім і выкладчыцкім асяроддзі ўніверсітэта інфармацыі:
- аб развіцці дзіцяці да нараджэння;
- аб арганізацыях, якія аказваюць дапамогу пры крызіснай цяжарнасці;
- аб кантактах кансультантаў-псіхолагаў, лекараў-гінеколагаў і іншых спецыялістаў;
- пра магчымыя наступствы абортаў і шкодныя ўздзеянні на арганізм кантрацэпцыі;
- аб паспяховых гісторыях, калі бацькі сумняваліся, але захоўвалі жыццё дзецям і радаваліся свайму выбару.
- Кожны атрымаў магчымасць узяць буклет з цікавай для яго інфармацыяй, а куратары студэнцкіх груп папоўнілі метадычную скарбонку для правядзення куратарскіх гадзін.
Людзі, вялікія і маленькія, народжаныя і яшчэ не народжаныя, маюць права на жыццё, дабрабыт, увагу, падтрымку і любоў!