Урачыстая атмасфера, яркія станоўчыя эмоцыі і святочны настрой суправаджалі праект Kids Fashion Zone 9 лютага 2019 года. Выказваем падзяку Майстэрні сацыяльнага кіно за падрыхтоўку выдатнага відэароліка аб дабрачынным мерапрыемстве.
Урачыстая атмасфера, яркія станоўчыя эмоцыі і святочны настрой суправаджалі праект Kids Fashion Zone 9 лютага 2019 года. Выказваем падзяку Майстэрні сацыяльнага кіно за падрыхтоўку выдатнага відэароліка аб дабрачынным мерапрыемстве.
Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны стасункі і пяшчотны подых вясны – усё гэта ўключала атмасфера фларыстычных майстар-класаў 2, 3 і 4 красавіка. У творчых мерапрыемствах прынялі ўдзел сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, людзі, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце, і тыя, хто пажадаў правесці свой час за займальным заняткам.
2 красавіка – Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з Бібліятэкай № 21 г. Мінска арганізуюць у гэты дзень дабрачынны майстар-клас па фларыстыцы для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці.
У 2011 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 21 сакавіка Сусветным днём людзей з сіндромам Дауна. Пачынаючы з 2012 года, гэты дзень прапанавана адзначаць ўсім дзяржавам і міжнародным арганізацыям, каб павысіць узровень інфармаванасці грамадства пра сіндром Дауна.
Арганізатары Дабрачыннага моднага праекта Kids Fashion Zone - Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» выказваюць велізарную ўдзячнасць і шчырыя словы ўдзячнасці ўсім тым, хто дапамог яго зрабіць маляўнічым і запамінальным.
У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі звароты з боку сем'яў і грамадзян, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.