1 чэрвеня адзначаюць Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэтае сьвята зацьвердзілі ў 1949 годзе на кангрэсе Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын, а ўпершыню пачалі адзначаць у 1950 годзе. Мэтай гэтага знамянальнага дня з'яўляецца напамінак грамадскасці аб важнасці клопату аб дзецях, аб абароне іх ад гвалту, аб правах на жыццё, адукацыю, абарону здароўя, адпачынак.
1 чэрвеня розныя арганізацыі праводзяць мерапрыемствы і праграмы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблем здароўя, бяспекі і сацыялізацыі дзяцей. Важную ўвагу надаюць дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей каманада Установы па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі "Лёс і надзея" перадала прадуктовыя наборы для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, з Першаснай арганізацыі "БелАДДІіМІ" Фрунзенскага раёна г. Мінска.
Першасная арганізацыя "БелАДДІіМІ" Фрунзенскага раёна г. Мінска аб'ядноўвае каля 100 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю. Па пытаннях падтрымкі гэтай арганізацыі і аказання дапамогі сем'ям з дзецьмі і маладымі людзьмі з інваліднасцю можна звяртацца па тэлефоне +375296175805.




