1 чэрвеня адзначаюць Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэтае сьвята зацьвердзілі ў 1949 годзе на кангрэсе Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын, а ўпершыню пачалі адзначаць у 1950 годзе. Мэтай гэтага знамянальнага дня з'яўляецца напамінак грамадскасці аб важнасці клопату аб дзецях, аб абароне іх ад гвалту, аб правах на жыццё, адукацыю, абарону здароўя, адпачынак.




