Напярэдадні свята Светлага Вялікадня каманда Установы «Лёс і надзея» правяла дабрачынныя акцыі і перадала прадукты харчавання і медыкаменты ініцыятывам, якія арганізуюць дапамогу для бяздомных людзей.

Напярэдадні свята Светлага Вялікадня каманда Установы «Лёс і надзея» правяла дабрачынныя акцыі і перадала прадукты харчавання і медыкаменты ініцыятывам, якія арганізуюць дапамогу для бяздомных людзей.
«Гатуем з любоўю дзеля клопату пра блізкіх» - так называецца праект, які з сакавіка 2022 года рэалізуе ўстанова «Лёс і надзея» ў партнёрстве з аддзяленнем дзённага знаходжання (АДЗ) для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна» (ТЦСАН).
Цэнтр моды і стылю MYSTUDIO сумесна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» і ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» арганізуе традыцыйны штогадовы Дабрачынны модны праект «Kids Fashion Zone – тэрыторыя дзіцячай моды» 6 сакавіка 2022 г. у President Hotel. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак.
Адкрыты дабрачынны рахунак і аб'яўлены збор сродкаў на лячэнне, рэабілітацыю і атрыманне сацыяльных паслуг для Дзяніса Няверкі.
16 студзеня 2022 года спаўняецца 5 гадоў Установе па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея». На працягу гэтых гадоў мы праводзілі сацыяльную дзейнасць, накіраваную на аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям сем'яў і грамадзян у Беларусі.
У 2021 годзе да спецыялістаў установы «Лёс і надзея» паступалі звароты з боку сем'яў і грамадзян, якія сутыкаліся з жыццёвымі цяжкасцямі рознага характару, з Мінска і з рэгіёнаў Беларусі.