14 мая каманда ўстановы «Лёс і надзея» перадала прадуктовыя наборы для арганізацыі харчавання бяздомным людзям у сталовай па вул. Рыбалка, 26.
Дзейнасць ініцыятывы «Дапамога бяздомным людзям» арганізуе Аляксандр Чарніцкі, дзякуючы якому з 1997 года дзейнічае бясплатная сталовая для асоб без пастаяннага месца жыхарства. У цяперашні час ініцыятыва ажыццяўляецца ў Мінску па адрасе: вул. Рыбалка, 26, дзе бяздомным людзям прадастаўляецца бясплатнае харчаванне, адзенне, псіхалагічная, духоўная падтрымка і іншая неабходная дапамога. Бясплатную сталовую наведвае ад 50 да 80 чалавек.
Жадаючым падтрымаць ініцыятыву «Дапамога бяздомным людзям» можна звязацца па тэл. +375296559878.