У маі 2019 года ўстановай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» у партнёрстве з іншымі арганізацыямі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня сям'і.
15 мая адбылася лекцыя-кансультацыя па псіхалогіі сямейных адносін, якую правёў сямейны псіхолаг Павел Зыгмантовіч.
Многія сем'і маюць патрэбу ў атрыманні псіхалагічных кансультацый па пераадоленні складанасцяў, якія ўзнікаюць у сямейных адносінах. Лекцыя-кансультацыя арганізавана, каб даць жадаючым карысныя веды пра сям'ю.
Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні па адносінах з мужам і жонкай, з дзецьмі і са сваякамі, даведаліся аб правілах выбудоўвання даверных і трывалых стасункаў паміж мужам і жонкай і з дзецьмі.
Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», АБА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».
З 14 па 26 траўня ў мінскай бібліятэцы № 21 праходзіла інфармацыйная акцыя ў абарону дзяцей да іх нараджэння.
Мэта акцыі - прадастаўленне чытачам бібліятэкі матэрыялаў з інфармацыяй: аб арганізацыях, якія аказваюць дапамогу пры крызіснай цяжарнасці; аб кантактах кансультантаў-псіхолагаў, гінеколагаў і інш. спецыялістаў; аб развіцці дзіцяці да яго нараджэння, пра магчымыя наступствы абортаў; аб паспяховых гісторыях, калі бацькі сумняваліся, але захоўвалі жыццё дзецям і радаваліся свайму выбару.
Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», АБА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», АБА «Выратаванне немаўлят».
22 мая адбыўся дабрачынны інклюзіўны майстар-клас па фларыстыцы «Веснавое ўпрыгожванне», удзел у якім прынялі людзі з інваліднасцю з псіханеўралагічнага інтэрната і ўсе, хто пажадаў правесці час у сумеснай творчасці і адчуць радасць вясновага настрою.
Мерапрыемства арганізавана з мэтай прадастаўлення магчымасці для людзей, якія пражываюць па-за сям'ёй, правесці час у душэўнай творчай атмасферы і завесці новыя знаёмствы.
У займальным сумесным творчым занятку ўдзельнікі афармлялі прыгожыя аксэсуары ў прычоску з жывых кветак. У канцы майстар-класа жадаючыя паўдзельнічалі ў фотасесіі і падзяліліся сваімі ўражаннямі за гарбатай і салодкімі пачастункамі.
Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» і Майстэрня сацыяльнага кіно.
Удзельнікамі мерапрыемстваў да Міжнароднага дня сям'і сталі больш за 100 чалавек.
Арганізацыйную падтрымку ў правядзенні мерапрыемстваў аказваў Фонд Марыі Магдалены Радзівіл.