Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Мінскае кола дабрачыннасці

Экскурсія, прысвечаная Магдалене Радзівіл

Мінскае кола дабрачыннасці

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

«АРТ Вандроўня», вандроўніцкае аддзяленне «АРТ Сядзіба» (Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока») у партнёрстве з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» арганізуюць 14 ліпеня 2018 года інклюзіўную аўтарскую вандроўку «Мінскае кола дабрачыннасці», прысвечаную дню народзінаў беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня 1861г.), а таксама іншым беларускім дабрачынцам.

Аўтарскую вандроўку з серыі «Мінскае кола» па шляхецкіх сядзібах Міншчыны традыцыйна правядзе гісторык і экскурсавод Павал Каралёў, які цягам вандроўкі распавядзе пра дабрачыннасць мінскай шляхты ў 19 – пач.20 ст.

Павал Каралёў пазнаёміць удзельнікаў з асобамі вядомых мецэнатаў: менскага гарадскога галавы Караля Чапскага і яго бацькі, вядомага калекцыянера Эмерыка Чапскага з нагоды яго 190-годдзя, вядомага медыка і навукоўцы Якуба Наркевіча-Ёдкі да яго 170-годдзя, а таксама грамадскай і культурніцкай дзяячкі Магдалены Радзівіл з Завішаў.

Маршрут вандроўкі: Мінск – Прылукі – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман – Мінск.

Дабрачыннай гэтая вандроўка будзе не толькі гістарычна: удзел у гэтай найцікавейшай экскурсіі дасць магчымасць бясплатна далучыцца да вандроўкі людзям з інваліднасцю і сем’ям з дзецьмі з інваліднасцю.

У праграме экскурсіі:

  • Прылукі - палацава-паркавы і гаспадарчы комплекс Ашторпаў-Чапскіх з рамантычным неагатычным палацам 19 ст.
  • Станькава - палацава-паркавы комплекс рода Чапскіх 19 ст., цудоўна адноўленая Мікалаеўская царква 19 ст.
  • Узда - драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа пач. 19 ст. і унікальная пірамідальная ўсыпальніца Завішаў.
  • Кухцічы - кальвінскі збор 16 ст. і сядзіба Завішаў.
  • Наднёман - сябдзіба Якуба Наркевіча-Ёдка (дзе была створана першая мецералагічная станцыя).
  • Кошт вандроўкі: 35 бел. руб., заўсёднікам і групам вандроўнікаў ад 4-х чалавек пры папярэдняй аплаце - 32 бел. руб.

 

Запіс на вандроўку ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375 (44) 538-62-83

+375 (25) 545-84-30 (viber),

а таксама праз e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.