З 23 па 27 ліпеня 2018 года па запрашэнні Швейцарскага фонду «Ініцыятывы пераменаў» спецыялісты ўстановы прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Каб Еўропа не заставалася незавершанай марай», накіраванай на спрыянне сацыяльнай згуртаванасці і дыялогу, умацаванню даверу.
Канферэнцыя з'явілася адным з ключавых мерапрыемстваў CAUX FORUM, якія праходзяць на пляцоўцы Caux - унікальным і прыгожым месцы з доўгай і значнай гісторыяй у садзейнічанні міру і міжнароднай згуртаванасці.
CAUX FORUM стварыў магчымасці для абмену вопытам у вырашэнні сучасных сацыяльных выклікаў. Удзельнікамі канферэнцыі сталі не толькі прадстаўнікі з усёй Еўропы, але і з ЗША, Аўстраліі, якія рэалізуюць праграмы падтрымкі розных сацыяльна слабых груп.
Акрамя навучання, удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць абмяняцца думкамі з дакладчыкамі і трэнерамі, наладзіць знаёмства ў нефармальных абставінах. Унікальны падыход «Ініцыятывы пераменаў» (IofC) стварае ўмовы і для маўклівага разважання, які спрыяе ўнутраным зменам і магчымасці наладжвання канструктыўнага дыялогу.
Для спецыялістаў «Лёс і надзея» ўдзел у канферэнцыі дазволіў даведацца аб магчымасцях міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні сацыяльных задач, якія стаяць перад камандай ўстановы, завесці новых сяброў і натхніцца на новыя ідэі.