Сям'я Русаковіч збірае сродкі для жыццёва неабходнага лячэння сыну Руслану, які нарадзіўся ў жніўні 2020 года.
У Руслана, рэдкая генетычная хвароба - мукавісцыдоз (кістозны фіброз) змяшанай формы, цяжкай ступені. Гэта сістэмнае спадчыннае захворванне, пры якім пакутуюць усе органы, якія вылучаюць слізь: бронхалёгачная сістэма, падстраўнікавая жалеза, печань, потовые залозы, слінныя залозы, залозы кішачніка, палавыя залозы.
Русланчык, нарадзіўся ў тэрмін. Першы месяц дрэнна набіраў вагу, ванітаваў пасля кожнага кармлення. У 1 месяц, у сувязі з адсутнасцю фактараў згортвання крыві яму рабілі некалькі пераліванняў. У 4 месяцы пасля працяглай шпіталізацыі быў усталяваны дыягназ «мукавісцыдоз» (кістозны фіброз) змяшаная форма цяжкай ступені.
У Еўропе і ЗША людзі з такім дыягназам, якія атрымліваюць неабходнае лячэнне, жывуць да сталага ўзроста. На жаль, у нашай краіне з-за адсутнасці арыгінальных прэпаратаў і адэкватнай тэрапіі дзеці паміраюць вельмі рана. Лячэнне пры такім дыягназе вельмі дарагое і многіх лекавых сродкаў у краіне няма. Па агульнаму развіццю дзеці з дыягназам мукавісцідоза нічым не адрозніваюцца ад іншых: яны такія ж жыццярадасныя, прамяністыя, актыўныя і моцныя духам.
Руслан мае патрэбу ў дарагіх арыгінальных прэпаратах (пульмазім, урсофальк і інш.), дыхальных трэнажорах, дрэнажнай вібражылетцы. Аналагі і заменнікі (джынэрыкі), якія прапануюць у цяперашні час лекары па льготных рэцэптах не эфектыўныя пры такім дыягназе. На закупку эфектыўных лекаў за мяжой для забеспячэння штодзённай тэрапіі неабходна 700-1000 у.а., у месяц, а кошт дрэнажнай вібражылетцы складае 15000 у.а.
Русаковіч Наталля, маці: «Наш Русланчык, вельмі жыццярадасны дзіцёнак. І мы не гатовыя здавацца. Мы хочам, каб Руслан дыхаў, бегаў, радаваўся жыццю. Калі ёсць хоць адзін шанец з тысячы, то яго трэба выкарыстоўваць і за сына трэба змагацца. Лячэнне гэтага захворвання вельмі дарагое і нам самім не здужаць. Без адэкватнай тэрапіі кожны ўдых для Руслана можа быць апошнім. Наша сям'я просіць дапамогі ў неабыякавых людзей, каб нашаму маленькаму Руслану стала лягчэй дыхаць, і ён змог жыць».
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў ААТ «АСБ Беларусбанк», аддзяленне № 527/447 - г.Мінск, вуліца Слабодская, д.15:
- беларускія рублі - дамова дабрачыннага рахунку
BY06 АКВВ 3134 0000 0053 5007 0000, тэрмін дзеяння рахунку бестэрміновы;
- даляры США - дамова дабрачыннага рахунку
BY71 АКВВ 3134 1000 0028 8007 0000, тэрмін дзеяння рахунку бестэрміновы;
- расійскія рублі - дамова дабрачыннага рахунку
BY11 AKBB 3134 3000 0022 7007 0000, тэрмін дзеяння рахунку бестэрміновы;
- еўра - дамова дабрачыннага рахунку
BY08 AKBB 3134 2000 0025 0007 0000, тэрмін дзеяння рахунку бестэрміновы;
Прызначэнне плацяжу: збор грашовых сродкаў для лячэння і набыцця лекавых прэпаратаў для Русаковіч Руслана Сяргеевіча.
Карта Беларусбанка: 4255 1901 2251 5607 да 10/23, Русаковіч Сяргей Мікалаевіч
+375 29 240-11-68 - дабрачынны нумар МТС (папоўніць баланс)
Яндэкс грошы (Ю Money) 4100116307170008
Кантакты: +37529 758-78-18 - Наталля (мама Руслана)