Нараджэнне дзіцяці з інваліднасцю кардынальна мяняе жыццё сям'і. Бацькам даводзіцца зноўку асэнсоўваць жыццё, мяняць прыярытэтныя каштоўнасці, факусавацца на дзіцяці, якое становіцца цэнтрам іх свету.
З вопытам безумоўнай любові бацькі адчуваюць стрэс, страх, перажываюць за лёс дзіцяці. Адмысловае глыбокае пачуццё турботы за дзіцёнка, калі бацькі становяцца старэнькімі. Цяжкасць зразумець унутраны свет сталай маці, якая застаецца адной са сваім дарослым сынам ці дачкой і адчувае страх, які прыводзіць да галоўнага пытання: «Хто паклапоціцца пра яго/яе, калі мяне не стане?». Калі ўласныя сілы згасаюць, расце ўзровень стрэсу, узнікае пачуццё адзіноты. Для такіх бацькоў асабліва важная ўвага і падтрымка з боку грамадства.
З 23 па 24 красавіка наша каманда праводзіць дабрачынную акцыю «Клопат пра блізкіх»: установа па аказанні дапамогі ў складаных жыццёвых сітуацыях «Лёс і надзея» прадастаўляе прадуктовыя наборы для адзінокіх матуль сталага ўзросту і іх дарослых дзяцей з інваліднасцю з Першаснай арганізацыі ГА «БелАПДІіМІ Маскоўскага раёна г Мінска».

ПА ГА «БелАДДІіМІ Маскоўскага раёна г. Мінска» аб’ядноўвае каля 100 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Жадаючыя дапамагчы гэтай арганізацыі могуць звярнуцца па тэлефоне: +375297731889, Валянціна.




