У суботу 22 верасня «АРТ Вандроўня», вандроўніцкае аддзяленне «АРТ Сядзібы», прапануе здзейсніць дабрачыннае падарожжа дарогай храмаў у Жыровічы, вядомы край цудатворнай каменнай іконы Маці Божай Жыровіцкай, апякункі Беларусі.
Інклюзіўная вандроўка «Жыровічы - святы для нас куточак» будзе арганізаваная супольна з Установай па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуаціі «Лёс і надзея». Удзел у гэтай экскурсіі дасць магчымасць бясплатна далучыцца да паездкі дзецям і маладым людзям з інваліднасцю, а таксама іх бацькам.
Вандроўку правядзе вядомы гісторык і экскурсавод Павал Каралёў.
Асноўнымі пунктамі маршруту стануць:
- цудоўны барочны архітэктурны ансамбль Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра 17-18 ст. з наведваннем сядзібы фундатара манастыра.
- унікальная праваслаўная царква-крэпасць у Сынкавічах, шэдэўр беларускай абарончай готыкі (пач.16 ст.);
Таксама па дарозе магчыма пабачыць адметныя сваёй архітэктурай храмы 18-19 ст. у вёсках Вялікія Шылавічы і Сурынка, ды сустрэцца са светлымі і натхёнымі людзьмі, святарамі і насельнікамі манастыра, у прыватнасці з каларытнай і найцікавейшай асобай, беларускамоўным паэтам-рыфмаром а.Іаанам (Бембелем).
Маршрут: Мінск – Жыровічы – Сурынка – Сынкавічы – Шылавічы – Мінск.
Кошт вандроўкі 40 бел. руб., пастаянным удзельнікам і групам (пры папярэдняй аплаце) - 38 бел. руб. з манастырскім абедам у Жыровічах.
Запіс на вандроўку ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:
+375 (25) 545-84-30, +375 (44) 538-62-83 (viber) - Валерыя,
а таксама праз e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.