Навіны
Сту 15, 2020

У 2019 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Лют 19, 2019

У 2018 годзе да спецыялістаў ўстановы паступалі ...

Навіны
Сту 25, 2018

Прапануем справаздачу аб працы, праведзенай нашай ...

Навіны
Кра 06, 2019

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўны ...

Навіны
Май 17, 2019

22 мая адбудзецца дабрачынны інклюзіўны ...

Навіны
Сак 26, 2024

Штогод 26 сакавіка праводзіцца «Фіялетавы дзень» ...

Навіны
Лют 24, 2021

20 лютага ў President Hotel адбыўся дабрачынны ...

Навіны
Сак 29, 2018

У рамках праекта «Узаемадзеянне» у сакавіку 2018 ...

Навіны
Сне 24, 2020

23 снежня ва ўтульнай творчай атмасферы прайшоў ...

Навіны
Вер 15, 2021

14 верасня пры арганізацыі ўстановы «Лёс і ...

Вучымся разам: спецыялісты і бацькі

бацькі і спецыялісты

Вучымся разам: спецыялісты і бацькі

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Адной з мэтаў праекта «Я нарадзіўся!» з'яўляецца навучанне бацькоў і спецыялістаў па тэме развіцця дзяцей з сіндромам Дауна, якое дазваляе па-новаму ацэньваць магчымасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 4 кастрычніка 2019 г. у рамках праекта на базе ДУ "Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей" адбыўся семінар на тэму «Асаблівасці развіцця дзяцей з сіндромам Дауна ранняга ўзросту».

Семінар праводзіла настаўнік-дэфектолаг, педагог-псіхолаг, спецыяліст па раннім ўзросце з Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Маскоўскага р-на г. Мінска Лешчанка Вольга Іванаўна.

Развіццё пазнавальнай сферы дзяцей з сіндромам Дауна, моцныя і слабыя бакі ў развіцці гэтай катэгорыі дзяцей, магчымасці кампенсацыі слабых бакоў - гэтыя і іншыя тэмы былі разгледжаны на семінары. Асаблівая ўвага надавалася пытанням сенсаматорнага дэфіцыту, гульні ў цэлым і базальным гульням на перайманне, асаблівасцям маўленчага развіцця пры сіндроме Дауна і выкарыстанню жэстаў. У ходзе навучальнага мерапрыемствы бацькі атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні па развіцці дзяцей, а ў канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам выдалі пакеты тэматычнага матэрыялу.

У семінары прынялі ўдзел бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з сіндромам Дауна ранняга ўзросту, з г.Мінска, г.Жодзіна, г.Барысава, г.Гомеля, г.Наваполацка, г.Дзяржынска, г.Смалявічы. Цікавасць да тэмы праявілі і спецыялісты: на мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі цэнтра, на базе якога праходзіў семінар, і лагапеды з іншых устаноў. Усяго на семінары навучалася больш за 30 чалавек.

Рэгістрацыю ўдзельнікаў паспяхова правяла дзяўчына з сіндромам Дауна Аня Сінькевіч.

 

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі адзначылі важнасць правядзення падобных семінараў і выказалі падзяку. З водгукаў бацькоў:

- Дзякуй велізарнае за семінар! Было вельмі пазнавальна і цікава. Раскрыта шмат пытанняў датычна развіцця дзяцей з сіндромам Дауна.

- Вельмі рада была сустрэчы, правадзіце такія мерапрыемствы часцей.

- Дзякуй вялікі за такі пазнавальны матэрыял, за прыемную атмасферу і стасункі.

- Вялікая ўдзячнасць Ані за аказаную дапамогу ў рэгістрацыі ўдзельнікаў!

Previous Next

Лагатып сайта

+375 29 611-57-03

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Please publish modules in offcanvas position.